ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "Ніхто сур’ёзна не пацікавіўся, што гэта за асоба “япіскап” Касьцюк, адкуль ён і хто..."

Яшчэ ў 2005 годзе Зянон Пазьняк, адзін з лідэраў беларускай палітычнай апазіцыі, апублікаваў артыкул "Дзіўныя справы ў беларускім замежжы", у якім даў характэрыстыку былому "япіскапу" Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (БАПЦ) Вісілю Касьцюку. Гэтая характэрыстыка не страціла сваёй актуальнасьці і сеньня, калі пазбаўлены "япіскапскай" годнасьці Васіль Касьцюк працягвае сваю антыцаркоўную дзейнасьць. Рэдакцыя партала "Анты-раскол" лічыць мэтазгодным апублікаваць некаторыя разважаньні Зянона Пазьняка адносна былога "япіскапа" БАПЦ Васіля Касьцюка.

 Аналягічная карціна зь “япіскапам” Касьцюком. Ніхто сур’ёзна не пацікавіўся, што гэта за асоба, адкуль ён і хто. Анёльскі давер. В. Касьцюк прыехаў зь Менску ў Нью-Ёрк, як мы ўжо адзначылі, зь ведамства Філярэта. Але адпускной ад Філярэта не прад’явіў, сказаўшы, што адпускная ёсьць, але ён яе пакажа потым. Высьвячэньне на япіскапа адбылося на Ўкраіне. Касьцюк сам уладкоўваў гэтую справу. Высьвячалі яго тры япіскапы, пра аўтэнтычнасьць і правамоцнасьць якіх БАПЦ дакладна ня ведала, але са слоў Касьцюка, усё было нібыта гладка, правільна і законна. Потым, аднак, з інфармацыі сьвятароў і людзей, дасьведчаных у справах царквы на Ўкраіне, высьветлілася, што правамоцнасьць гэтых япіскапаў пад сумненьнем, асабліва аднаго зь іх (імя нам вядомае), які быў некалі кіроўным мітрапалітам ва Ўкраінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве (катэдра ў Тарнопалі). Аднак за амаральныя, антыцаркоўныя паводзіны УПЦ КП (Кіеўскі патрыярхат) растрыгла мітрапаліта і пазбавіла сану (маецца на ўвазе "мітрапаліт" УАПЦ Мяфодзій Кудракоў - Анты-раскол). Тады ён перайшоў у УАПЦ, якая разышлася з УПЦ КП. Гэты япіскап расеяц. Ён носіць пры сабе пісталет. Аднойчы ў бары напіўся і страляць пачаў, усчаў бойку з кліентамі. Расказваюць, што яго неяк запрасілі ў пасольства ЗША з нагоды Дня незалежнасьці. Япіскап прышоў п’яны, на прыёме яшчэ дапіў і пачаў бойку з запрошанымі гасьцямі. Амэрыканцы ня ведалі, што рабіць. У размовах на Ўкраіне вышэйапісанага “япіскапа” лічылі агентам ФСБ, пра гэта казалі нават у дзяржаўных ворганах Украіны. Але люстрацыі на Ўкраіне яшчэ ніхто не праводзіў, і пытаньне застаецца адчыненым.

 Заўвага рэдакцыі партала "Анты-раскол": Другім ўдзельнікам высьвячэньня "япіскапа" Васіля (Касьцюка) быў скандальна вядомы "архіяпіскап Віньніцкі" Раман (Балашчук), які не хавае сваіх гамасэксуальных паводзін (гл. аб гэтым ТУТ). 

 В. Касьцюк затаіў і не прызнаўся, што адзін зь япіскапаў расстрыжаны і несапраўдны (а другі - адкрыты гамасэксуаліст - Анты-раскол). У БАПЦ пра гэта ніхто ня ведаў. Цяпер жа ўсё высьвятляецца. Ужо пасьвечаны на беларускага япіскапа, Касьцюк пісаў у Інтэрнэце наступнае: “Мы выступаем против каких-либо спекуляций на темы автокефалии и намерены искать пути сближения с Белорусской Православной Церковью на Беларуси”... Вось дык пляны! І ніхто зь беларусаў у сваім часе гэтага не чытаў... Адкуль і як зьяўляюцца такія “прадукты” – мы ведаем.

 Абмеркаваць на форуме

Поделиться:  


в разработке
Что такое гидра что такое гидра hydraoniontor.com

Документы общеправославного значения

Современные межправославные отношения

Древлеправославная Церковь Христова Белокриницкой иерархии

Русская Православная Старообрядческая Церковь в Румынии

Русская Древлеправославная Церковь

Расколы и разделения в Русской Православной Церкви XX-XXI ст.

Украинские церковные расколы

Русская Православная Церковь Заграницей и греческий старостильный раскол

Расколы в Румынской Православной Церкви

Расколы на территории Западной и Центральной Европы

Episcopi vagantes

Внутрицерковное сектантство и околоцерковная мифология

Гинеколог в Актау к гинекологу. Многолетний опыт. Работаем без выходных sofiemed.com